
Куток беларускай мовы
Беларускiя словы
Даже мне, как Белорусу, иногда приятно услышать знакомые слова, которые в городских реалиях редко множно услышать от людей. Да и может быть, кому то будет просто любопытно, как звучат некоторые Белорусские слова )
Кашуля - Рубашка
Спаднiца - Юбка
Сукенка - Платье
Бялiзна - Бельё
Капялюш - Головной убор
Шалiк - Шарфик
Чаравiкi - Туфли
Лапцi - Тапочки
Гузiк - Пуговица
Маланка/Блiскаука - Молния, Застёжка-молния.
Кiшэня - Карман.
Зашпiлька - Булавка/Застёжка.
Гальштук - Галстук
Кау́нер - Воротник
Нагавiцы - Гетры.
Закалотак - Запонка
Шкарпэткi - Носки
Панчохi - Калготки.
Воу́на - Шерсть
Бавоу́на - Хлопок
Шоу́к - Шёлк
Скура - Кожа
Аксамiт - Бархат
Абцас - Каблук
Памер - Размер
Вот такие интересные слова можно услышать у нас ) Бонусом несколько слов из кухонных принадлежностей ).
Патэльня/Сковарадзь - Сковородка
Працiу́ень - Противень.
Салёначка - Солонка
Цукернiца - Сахарница
Талерка - Тарелка
Келiх - Фужер
Шклянка - Стакан
Чарка - Рюмка
Вiдэлец - Вилка
Лыжка - Ложка
Сарвэтка - Салфетка
Ручнiк - Полотенце
Кававарка - Кофеварка
Прэс для часныку - Чесночница
Забавный Белорусский язык )
Беларускія прыказкі. Літара Б
Баба качаргу міняла й тры дні гуляла. — Прыказваюць ахвотнікі да дармавой выпіўкі, каб намовіць свайго сябру ставіць барыша, калі той нешта прадае ці купляе.
Бабка на двая варажыла. — Калі цяжка ўгадаць ці тут будзе выгранка ці пройгранка.
Багатаму й чорт дзяцей калыша. — Багатаму ўва ўсім шанцуе.
Багатаму й чорт у кашу сера. — Калі багатаму шанцуе.
Багаты дзівіцца, чым бедны жывіцца. — Аб тым, што бедны, хоць мала мае, але нейк жыве, не памірае.
Багаты ня ведая, чым бедны абедая. — Аб тым, што багаты ня знае таго, што бедны часта ня мае чаго й зьесьці.
Бадлівай каровя рог уцінаюць. — Шкоднага чалавека абязшкоджваюць.
Баіцца, як чорт крыжа. — Прыказваецца, калі нехта ня хоча спатыкацца з сваім праціўнікам і далёка яго абходзе.
Бакі парваць. — Насьмяяцца ў вахвоту.
Балазе таму жыць, чыя баба ўмее варажыць. — Добра таму разважаць аб жыцьці другіх людзей, чыя жонка добрая гаспадыня.
Баліць у грудзях, ня быць у людзях. — Хацелася-б пабываць далей у сьвеце, але хвароба перашкаджае.
Балота бяз чорта ні бывая. — Паганае месца бяз злыдняў ня бывае.
Балявалі пакуль голы сталі. — Аб тым, што частыя гулі ды балі даводзяць да беднасьці.
Барада як у смурада. — Высьмейваньне неахайнай барады.
Бахі забівая. — Аб чалавеку, які адпіраецца ад сваіх словаў ці чынаў: «Ён бахі забівае, што там ня быў і нічога ня ведае».
Бацька зваліўся з гары. - Чорт яго бяры: рукі ня ў срацы, было дзяржацца. — Калі дзеці зь непашанай ставяцца да бацькі.
Бацька зьбіраў войкаючы, а сын пуская гойкаючы. — Прыказваюць, калі бацька нажываў гаспадарку пры вялікіх турботах і пакутах, а сын яе прапівае.
Бацька пайшоў сабакам сена касіць. —
1. Гэтак кажуць дзеці, якія ня знаюць свайго бацькі.
2. Гэтак кажуць і тыя дзеці, якіх бацька сядзіць у вязьніцы за крымінальныя злачынствы.
3. Гэтак кажуць і тыя, якіх бацька выракся й круціцца нейдзе па сьвеце.Бацька ражном тварыць, ражном і мілуе. — Калі бацька ня рупіцца аб дзецях: не спраўляе дочкам убораў.
Бацька шапкі ні купіў - ніхай вушы мерзнуць. —
1. Прыказваюць да тых, якія, ня маючы моднай адзежы, будуць мерзнуць, але не апрануць адзежы простай.
2. Прыказваюць таксама тым ганарыстым людзям, што, калі ім не ўдалося заняць высокай паважнай працы, дык гатовы галадаць, але ня будуць працаваць на простай рабоце.Бацькі запазухі дзяруць дзецям хлеб хаваючы, а дзеці запазухі дзяруць ад бацькоў хлеб хаваючы. — Аб любасьці бацькоў да сваіх дзяцей і клопатах аб іх, і аб няўдзячнасьці благіх дзяцей да сваіх бацькоў.
Бача вока, дзе пячэцца кока. — Прыказваюць, калі нехта цісьнецца да тога месца, дзе можна пажывіцца.
Бача вока ды ісьці далёка. — Хоць відаць і панадная рэч, але шкада клопатаў на тое, каб яе дасягнуць.
Бача вока, ды ляжыць высока. — Хоць рэч і панадная, але немагчыма яе дабыць.
Бачыў Бог працу, алі пашкадаваў мазаля. — Прыказваюць гультаю, які хваліцца, што шмат работы зрабіў.
Бачыў кум сонца? — Гавораць, калі паказваюць прастаку няхітры сакрэт пры працы, якога ён перш не разумеў.
Беднай сіраце даварыцца ў жываце. — Аб тым, што гаротнай сіраце даводзіцца есьці страву абы як прырыхтаваную й недавараную.
Бедны ў балоця. — Гэтак даўней прыказваў той, каго называлі бедным, бо ніхто, апрача старцаў-убогіх, ня любіў, каб звалі яго бедным. Бедным называлі чорта, які прымушаны вечна сядзець у балоце.
Белы, як сьнег на кузьні. — Жартаўлівае прыраўнаньне. На кузьні сьнег заўсёды чорны.
Белыя рукі чужую працу любюць. — Гэтак прыказвалі сяляне багатым ліхвяром.
Б'ецца, як рыба аб лёд. — Пра чалавека, што цяжка працуе й выбіўся з сіл.
Біда, калі ня п'ецца й вада. — Гэта гаворыцца аб безнадзейным хворым, які ўжо й вады не патрабуе.
Біда па бядзе, як па нітачцы ідзе. — Прыказваецца тады, калі адна бяда выклікае другую.
Біда хоць і муча, алі жыць вуча. — Людзі вучацца жыць на сваей або на чужой бядзе.
Біз ахвоты німа й работы. — Прымусовая праца не дае пажаданых вынікаў.
Біз вусоў, біз барады, як чорт малады. — Высьмейваньне блазна, якому ня можна давяраць.
Біз кажуха бярэ сукруха. — Жартуюць з таго, хто адзеўся хвасьліва, але трасецца ад холаду.
Біз навукі й лапця ні спляцеш. — Каб умець выконваць і самую простую работу, перш трэба яе навучыцца.
Біз паджогі й дровы не гараць. — Без падахвочваньня ці прынукі работа няспорна.
Бі й таўкачом, абы было па чом. —
1. Можна чалавека цяжка караць, але перш трэба разабрацца, ці ён вінен. Тут «па чом» - ці ёсьць за што.
2. Хоць чалавек і вінен, але калі слабы на здароў'і, дык ня можна цяжка караць.Біціся, як гаршкі, дзярыціся, як каты. — Жартуе той, хто ня хоча ўмешвацца ў чужую звадку ці бойку.
Біцца ні гадзіцца, і лаіцца ні дазваляіцца. — Гэтак навучаюць дзяцей і падлеткаў, каб жылі ў згодзе.
Благая зімля і проч ня гоня, і хлеба ні дае. — Хлеба не дае, бо ня родзіць, проч ня гоне, бо чалавек прывык да яе й ня мае адвагі пакінуць.
Благая зімля й ня родзя, і насеньня ня зводзя. — Гэта значыць, што колькі гаспадар высеяў на благой зямлі, столькі й намалоце. Калі-ж гаспадар мае насеньне, дык не адважваецца кінуць зямлі, бо мае работу й мае надзею на паляпшэньне.
Благая тая дамова, дзе вала бадзе карова. — Прыказваюць, калі жонка вядзе парадкі ў хаце ці гаспадарцы, а мужык сьлепа выконвае яе загады.
Благая тая птушка, што сваё гняздо паскудзя. — Аб чалавеку, які высьмейвае й абнеслаўляе сваю сям'ю, радню, народ.
Благі грыб, хрушч, а біз яго пушч. — Аб старым чалавеку, які хоць і няздольны да працы, дык хоць хаты дагледзе.
Благі сусед горш за скулу. — Скула баліць і дакучае, але скора зьгіне, а благі сусед будзе дакучаць да веку.
Благому віду ды ўрэж і носу. — Тут прыводзіцца параўнаньне добрай рэчы ці чалавека з благой рэччу ці чалавекам. Калі прыгожы твар прыпсаваны трохі, дык гэта ня будзе заўважана, а калі да благой рэчы ці благому чалавеку дадаць новую загану, дык гэтая рэч ці чалавек стануць шмат горшымі, як брыдкі твар з урэзаным носам.
Благоя палажэньня й добраму спакушэньня. — Добрая рэч не павінна ляжаць напаяўцы, бо на яе можа паквапіцца й добры чалавек. Калі добрая рэч будзе без дагляду, дык яна зьвядзе й добрага чалавека.
Бога хвалі, алі й чорта ні гняві. — Калі рабіць дабро добраму, дык ад яго можна спадзявацца яшчэ больш дабра. Але калі без патрэбы наклікаць на сябе гнеў благога чалавека, дык ён можа шмат пашкодзіць.
Бог віздя, хто каго крыўдзя. — Прыказваюць пакрыўджаныя.
Бог даў, Бог і ўзяў. — Гэтак разважаюць бацькі, калі дзіця памерла. Гэтак суцяшаюць і гаспадара, калі жывёла здохла.
Бог душу сапсаваў: як у пень усадзіў. — Прыказваюць на дурнога ці недарэчнага.
Бог звідзя чый баран, а чый певень. — Прыказвае пакрыўджаны, каб напомніць Богу, што ягоная шчырэйшая ахвяра. Прыказка паходзе ад казкі: Багаты прынёс у бажніцу Богу на ахвяру пеўня, а бедны прывёў барана. Калі трэба было здаваць ахвяры, дык багаты адабраў у беднага барана ды здаў на аўтар, а беднаму кінуў пеўня. Бедны, калі клаў на аўтар пэўня, выгукнуў: «Бог зьвідзя чый баран, а чый певень».
Бог і лесу ні зраўняў. — Прыказваюць да таго, што людзі розныя: ёсьць прыгожыя й брыдкія, высокія й малыя, добрыя й благія, бедныя й багатыя.
Бог маўчон, алі лучон. — Бог церпялівы, не адразу карае за праступкі й не адразу мілуе за заслугі, але судзіць справядліва.
Бог ні гуляя ды людзей раўняя. — Адны бяднеюць, а другія багацеюць, і гэта ўсё робіцца з волі Бога.
Бог ні ціля - пазная круціля. — Круцяля ўсюды лёгка пазнаць.
Бог ня роўна дзеля. — Бог адным дае болей, а другім меней і дзеля гэтага ёсьць людзі разумныя й дурныя, шчасьлівыя й нешчасьлівыя, бедныя й багатыя.
Бог ня слухая, што свіньня рухая. — Прыказваюць, калі чуюць, як благі чалавек, клянучы, просе ў Бога ліха або пагібелі на іншага.
Бог сваю пуньку адчыніў. — Прыказваюць, калі посьля цяжкой зімы стала цёпла, і статак пайшоў на сьвежую траву.
Божа памажы, а ты, гультай, ні ляжы. — Прыказваюць гультаю, каб не чакаў на Божую дапамогу, але каб сам браўся за работу.
Болі заходу як работы. — Кажуць, калі болей часу страчана на падрыхтоўку да работы, як на самую работу.
Болі слухай, а мені гавары. — Гэтак напамінаюць дзецям і падлеткам, каб не мяшаліся ў размову старэйшых.
Брат збоку, а сусед на воку. — Трэба лепей дагаджаць суседу, як брату.
Браць - сакольня вочы, а аддаваць - савіны. — Прыказваюць тады, калі нехта злуецца, як у яго спаганяюць доўг. Калі нехта нешта пазычае, ці бярэ падарунак, дык мае тады вясёлы погляд, а калі аддае, дык сумны й злосны.
Брэша, як сабака на месіц. — Прыказваюць брахліваму, бессаромнаму чалавеку, які бяз сэнсу кідае словы.
Будзе срака дразда пець. — Папераджаюць таго, каго будуць біць розгамі, бо, калі б'юць розгамі, дык чуецца гук: «джрр... джрр... джрр...».
Будзім варажыць, дзе галаву палажыць. — Прыказвае той, хто думае ўгадваць, дзе ён памрэ.
Будзім мучыцца, пакуль сьмерць лучыцца. — Прыказвае той, хто не спадзяецца паправы ў сваім гаротным жыцьці да самай сьмерці.
Будзіш біз пары зямлю парыць. — Гэтак старэйшыя перасьцерагаюць маладзейшых, каб шанавалі сваё здароўе, або каб сьцерагліся небясьпекі.
Будзіш дудкай хлеб піць. — Прыказваецца гэтак, каб перасьцерагчы некага ад благой сялібы, зямлі, ці благой і дрэнна аплачванай працы. «Дудкай хлеб піць» - гэта значыць хлеба ня будзе, а толькі зацірка ці поліўка.
Будзіш ночы балькі лічыць. — Гэтак прыказваюць пры вячэры гасьцю, калі ён мала есьць, бо ночы ад голаду ня будзе спацца, дык ён будзе «балькі лічыць».
Будзя кірмаш і на нашай вуліцы. — Прыказвае той, хто спадзяецца дачакаць лепшых, шчасьлівейшых часоў.
Будзя мышам гнёздаў. — Выказваюцца аб тэй сям'і, дзе лён зарадзіў, а дзеўкі гультаяватыя.
Будзя пара, вырасьця й трава. — На ўсё будзе свой час, трэба толькі церпяліва чакаць.
Будзя чым чужы пах ад вакна адганяць. — Гэтак прыказвае бедны, калі зарэжа на мяса нейкую жывёліну.
Буду жыць, як набяжыць. — Прыказваюць у роспачы, калі няма волі ці магчымасьці пакіраваць сваім жыцьцём.
Будуць людзі. — Гаворыцца, калі дзіця ці падлетак падае добрыя надзеі.
Бурчыць, як кіла. — Калі нехта ад незадавальненьня бурчыць сабе пад нос.
Бывала і варона гаўно клявала, а цяпер ня хоча. — Кажуць хвальку, калі ён апавядае, што «бывала» яго ўсе любілі і шанавалі.
Бывалы! Быў раз у царкве й два разы ў млыня - і там гу-гу-гу, і там гу-гу-гу, і разабраць ні магу. — Прыказваюць, каб высьмяяць мала бывалага й мала дазнанага чалавека.
Было ды вадой сплыло. — Пра ўтрату дарагой рэчы ці часу, якіх ня вернеш.
Было ліха дый пагоршыла. — Чым далей, дык жыцьцё й часы горшаюць.
Быў гэрман ды сыграў цыган. — Прыказваецца аб чалавеку, калі ён даўней жыў у багацьці й славе, але посьля зжыўся.
Быў на кані й пад канём. — Прьжазваецца аб тым, хто ў жыцьці й раскашаваўся й гараваў.
Быў час, калі паважалі нас. — Гэтак прыказвае чалавек аб даўнейшых добрых часох у сваім жыцьці.
Б'юць (злодзея) ні за тоя, што ўкраў, алі што нядобра схаваў. — Гэтак прыказваюць, калі паліцыйныя ўрадоўцы бяруць ад зладзеяў магарыч (подкуп) ды пасылаюць іх красьці. Калі злодзея зловяць з крадзеным, дык гэтыя-ж паліцыйныя ўрадоўцы судзяць яго.
Б'юць і плакаць ні даюць. — Аб пакрыўджаным, якому забаронена й скардзіцца.
Бяло, ні бяло аб ў вадзе было. — Гэтак прыказваецца на неахайнае мыцьцё бялізны.
Бяры свае цацкі, я з табой ня гуляю. — Гэтак прыказваюць сабе былыя сябры, між якімі сяброўства ўжо скончана й яны разыходзяцца.
Бярэ на хітрыкі. — Аб тым, хто пачынае хітраваць, каб некага ашукаць.
Бярэш кароўку, дык бяры й вяроўку. — У каго гіне гаспадарка, той аддасьць і дробную рэч, якая посьле страты гаспадаркі яму й так непатрэбная.
Казкі з Маляванычам. Валадар камянёў і руд
Як часта мы забываем, што галоўны скарб – гэта добрае сэрца, спагадлівасць. Здаецца нам, што золата і каштоўныя камяні ўсяго даражэй і каштоўней. Але шчасце можна адшукаць у самых простых рэчах!
«He ў вёсцы і не ў горадзе, а ў вялікім паселішчы ў даліне сярод гор жыла ўдава. Галечу працай адганяла, а адзіная дачка гора аблягчала. Расла-падрастала дачка і з кожным годам прыгажэла. I вырасла такой прыгажуняй, што вачэй не адвесці».
Славацкая гісторыя пра Валадара камянёў і руд нагадае нам, што па-сапраўднаму трэба шанаваць у сваім жыцці.
Казкі з Маляванычам. Піпі Доўгаяпанчоха ідзе ў школу
Новая гісторыя пра Піпі Доўгую Панчоху! Сёння Маляваныч распавядзе, як неверагодная дзяўчынка сабралася ў школу:
"І вось наступнай раніцай усе людзі ў маленькім гарадку кінуліся да вокнаў і з жахам назіралі як маленькая дзяўчынка скача на шалёным кані. А гэта проста Піпі крыху спяшалася ў школу. Дзікім галопам конь занёс яе на школьны двор".




























